20 гадоў гурту СТАРЫ ОЛЬСА!

Для старадаўняй музыкі – імгненне, у 21 стагоддзі – цэлае жыццё! Ад наіўнага фэнтэзі да рэканструкцыі, ад выступаў ля вогнішча да плошчаў, ад невядомасці да Нацыянальнай музычнай прэміі, гастроляў па Еўропе і Амерыцы.

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, гукі дзівосных інструментаў, старадаўнія мелодыі і тэксты прывабліваюць і бударажаць музыкаў ужо 20 гадоў. 10 студыйных альбомаў, 3 канцэртных, 1 аўдыёспектакль.
“Стары Ольса” поўны сілаў і, як маладое віно, з гадамі набывае водарную сталасць! Юбілейны канцэрт аб’яднае творы за ўсе 20 гадоў творчасці. Цікавыя гісторыі, адмысловыя госці і шмат музыкі!

23 лістапада
18:00
ГЦК (Гомель, вул. Ірынінская, 16)

КВІТКІ: 10-15 р., студэнтам 6 р. на падставе студэнцкага білета
Квіткі ў продажы ў касе ГЦК (Ірынінская, 16).
Даведкі: (0232) 75-07-02