Coat_of_arms_of_Belarus-1536x1522
e78ae5cf2b4a9c325392e1dd9ad1b25a
Vk
Instagram
[bvi]
  • Афиша
  • О нас
  • Архив событий
  • Коллективы
  • Набор в студии
  • Аренда
  • Контакты
  • Профсоюзная жизнь
  • Противодействие коррупции
  • Охрана труда
  • ВАКАНСИИ
Menu
  • Афиша
  • О нас
  • Архив событий
  • Коллективы
  • Набор в студии
  • Аренда
  • Контакты
  • Профсоюзная жизнь
  • Противодействие коррупции
  • Охрана труда
  • ВАКАНСИИ
https://gck.gomel.by/wp-content/uploads/2025/02/01.mp4

19 лютага ў ГЦК з аншлагам прайшоў “Вечар беларускай культуры”, прысвечаны Дню роднай мовы.

Пачаўся ён у фае праграмай “З нацыянальным каларытам”, подчас якой адбылося адкрыццё персанальнай выставы Святланы Наздрын-Платніцкай “Голас Палесся”.

Далей палескія прыгажуні правялі аповед пра беларускія звычаі і абрады, уключылі жадаючых у цікавыя гульні і танцы.

Народныя спевы падараваў узорны фальклорны ансамбль “Найгрыш” Сярэдняй школы №30, салісты вакальнай студыі “Меладзі”, узорнай вакальнай студыi «Арт-лiга».

Гомельскія рамеснікі прадыманстравалі сваю вытворчасць: коўка, сожская скань, вырабы з дрэва і інш.

А музейны супрацоўнік Сярэдняй школы №32 правяла экскурсію па “Беларускай хатке”, звярнуў увагу, ў тым ліку на касцюмы і тканыя рушнікі пачатку XX стагоддзя з фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава.

Навучэнцы дзіцячай школы мастацваў г.Гомеля зрабілі выставу карцін побыту беларусаў.

А цудоўная Ларыса Іванаўна прывезла маладых казлянят, каб парадаваць не толькі маленькіх, але і дарослых наведвальнікаў.

Сумна не было. Усе радаваліся і танчылі, спявалі і адпачывалі, слухаючы і размаўляючы на беларускай мове.

А потым у вялікай зале адбыўся тэатралізаваны канцэрт “Сымон -музыка” у пастаноўцы Алены Фраловай, у якім прымалі ўдзел:
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны вакальна-харэаграфічны ансамбль “Гомий”,
Узорны ансамбль танца “Каразель”,
Фальклорны ансамбль славянскай песні “Збіцень”,
Народны ансамбль народных інтрументаў,
Народны хор ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл,
Вакальная група “Сяброўкі”,
Народны вакальны ансамбль славянскай і казачай песні “Жартаўніцы”,
Народны тэатральны калектыў “Встреча”.

Спектакль, напоўнены песнямі, танцамі і музыкай, закрануў гледачоў да глыбіні душы, адлюстраваўшы ў творчасці культурны код беларусаў.

Гомель, ул. Ирининская, 16
Единый номер: +375-29-338-03-05
Вахта: +375-232-50-82-05

Vk
Instagram
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq

Государственное учреждение «Городской центр культуры» © 2022

Государственное учреждение
«Городской центр культуры» © 2022